Парывы ветру да 25 метраў за секунду чакаюцца 16 красавіка
15.04.2020 12:56
—
Разное
БЕЛТА
16 красавіка ў Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы пераважна па паўночным усходзе, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі, у асноўным дождж.
Вецер будзе заходні. Уначы па паўночным захадзе, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны вецер прагназуецца парывамі 15-22 метры за секунду. Па поўначы Беларусі яго парывы месцамі дасягнуць 25 метраў за секунду.
Уначы прагназуецца ад 0 да 6 градусаў цяпла. Удзень будзе 8-14 вышэй за нуль, па поўдні — да +17.