Бальнічныя – на час самаізаляцыі

Источник материала:  
15.04.2020 — Разное

Кантактам першага ўзроўню па COVID-19 будуць выдаваць бальнічныя на час самаізаляцыі. Аб гэтым журналіс­там паведаміла намеснік міністра аховы здароўя Алена Бог­дан, перадае карэспан­дэнт БелТА.
Алена Богдан адзначыла, што Міністэрс­тва аховы здароўя дазволіла кантактам першага ўзроўню знаходзіцца на самаізаляцыі дома. «Намі прынята рашэнне, што кантакты першага ўзроўню пры наяўнас­ці адмоўных рэзультатаў будуць знаходзіцца на працягу 14 дзён дома», – сказала яна. Ім будзе выдавацца лісток непрацаздольнасці. «Дазволена выдаваць яго на перыяд да 14 дзён», – дадала намеснік міністра.
Людзі будуць знаходзіцца пад медыцын­скім наглядам. «Мы будзем праводзіць тэсціраванне такіх пацыентаў на першы, сёмы і трынаццаты дзень», – адзначыла Алена Богдан. Медыкі за час назірання будуць наведваць такіх пацыентаў тры разы. Акрамя таго, ім кожны дзень будуць тэлефанаваць участковыя ўрачы, памочнікі ўрачоў або ўчастковыя медсёстры, каб удакладніць стан здароўя.

←На пожаре в Климовичском районе погибла хозяйка дома

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика