$1,3 млн для барацьбы з каранавірусам

Источник материала:  
15.04.2020 — Разное

Урад ЗША праз Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) выдзеліў Беларусі $1,3 млн на процідзеянне пандэміі COVID-19. Аб гэтым гаворыцца ў Facebook-акаўнце USAID, паведамляе БелТА.
«USAID перадае гэтыя сродкі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) і Дзіцячаму фонду ААН (ЮНІСЕФ). Фінансавая дапамога пасадзейнічае ўмацаванню нацыянальнай сістэмы аховы здароўя: рабоце лабараторый, сістэм эпіднагляду і хуткага рэагавання, а таксама павышэнню эфектыўнасці прафілактыкі, кантролю за распаўсюджваннем інфекцыі COVID-19 і барацьбы з ёю», – адзначаецца ў паведамленні.
USAID таксама падтрымае асветныя кампаніі ў СМІ.

←Из-за девальвации в 2020 году резко вырастут траты на расчеты по госдолгу. Потянем?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика