Моцны вецер прагназуецца 14 красавіка
13.04.2020 15:20
—
Разное
Моцны вецер чакаецца 14 красавіка / БЕЛТА
У аўторак, 14 красавіка, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Уначы ў многіх раёнах Гомельшчыны і Магілёўшчыны прагназуюцца ападкі. Удзень дождж і мокры снег чакаюцца на большай частцы Гродзенскай і Віцебскай абласцей, на астатняй тэрыторыі краіны — месцамі. Вецер будзе заходні, паўночна-заходні парывісты, у асобных раёнах — моцны парывісты. Месцамі чакаюцца парывы да 15-18 метраў за секунду.
Уначы будзе 2-4 вышэй за нуль, удзень чакаецца 5-10 цяпла.
Па прагнозах сіноптыкаў, гэты тыдзень будзе ветраны і з ападкамі.