Уважаемые верующие католической конфессии!
Примите самые искренние поздравления с великим праздником Воскресения Христова!
Во все века праздник Пасхи служил опорой веры, символом надежды, источником нравственного возрождения и обновления. Он напоминает о высоком предназначении человека, вдохновляет на созидательный труд, призывает к самопожертвованию, милосердию, заботе о всех нуждающихся.
Для каждого верующего человека праздник Пасхи наполнен своим особенным смыслом, позволяющим измерить свой жизненный путь с высоты общечеловеческих ценностей. Пусть великий праздник Воскресения Христова принесет в ваши дома благополучие, а в семьи — взаимопонимание и любовь.
Искренне желаем всем здоровья, удачи в благородных делах, неиссякаемых жизненных сил, счастья, добра и оптимизма.
Несвижский районный исполнительный комитет.
Несвижский районный Совет депутатов
Шаноўныя Несвіжане і жыхары раёна!
Сардэчна віншую вас са святам Вялікадня — святам нашай веры і надзеі на вечнае жыццё. Гэта праўда з’яўляецца галоўным пасланнем свята Уваскрашэння Хрыста. Пра яе мы, хрысціяне, павінны заўсёды памятаць і ёю жыць. Яе актуальнасць падкрэслівае таксама і выкліканая пандэміяй каранавіруса сітуацыя, у якой уваскрашэнне Хрыста з’яўляецца промнем надзеі, нават насуперак надзеі (пар. Рым 4, 18).
Як Езус выйшаў жывым з цёмнай магілы, гэтак і мы верым, што, дзякуючы Богу, намаганням лекараў і адказных за грамадскі парадак, якім мы бязмерна ўдзячныя за іх ахвярнае служэнне, таксама зможам паспяхова выйсці з цемры эпідэміі, якая ахінула зямлю, у святло жыцця.
Яна паказвае, што мікраскапічны, нябачны вірус здольны перавярнуць сучасны, моцна адукаваны, высокатэхналагічны і ўзброены да зубоў свет з ног на галаву. Чалавек, які ўяўляе сябе “богам”, яшчэ раз убачыў, што такім не з’яўляецца. Таму наша адзіная надзея — у Божай міласэрнасці, якая найбольш дасканала праявілася ў пасхальнай таямніцы.
Сардэчна віншую ўсіх вас са святам Уваскрашэння Хрыста!
Віншую католікаў і тых хрысціян, якія сёння адзначаюць гэта свята!
Віншую праваслаўных, якія будуць адзначаць Пасху Хрыстову праз тыдзень. Жадаю ім плённага перажывання апошняга этапу Вялікага посту — Вялікага тыдня — і духоўнай падрыхтоўкі да Вялікадня!
Віншую ўсіх людзей добрай волі!
Бласлаўлёных і поўных надзеі Велікодных свят усім вам!
Пробашч парафіі Божага Цела ў Нясвіжы, дэкан Нясвіжскага дэканата,
ксёндз-канонік Пётр Шарко