Рэдакцыя газеты “Полымя” і раённы краязнаўчы музей працягваюць гульню-віктарыну да 80-годдзя Карэліцкага раёна “Дзе гэта вуліца, дзе гэты дом?”.
Сёння задаём вам, паважаныя чытачы і карыстальнікі нашага сайта, новае пытанне: якая вуліца на фота? Чакаем вашых адказаў у панядзелак з 9.00 да 10.00 па тэлефоне 7-46-52 або ў нашых сацыяльных сетках “УКантакце” (Типичные Кореличи) і “Фэйсбук” (Твои Кореличи).