Паважаныя браты і сёстры, вернікі Воранаўшчыны!

Источник материала:  
11.04.2020 — Разное

Паважаныя браты і сёстры, вернікі Воранаўшчыны!

Віншую вас з радасным і збаўчым святам Пасхі Хрыстовай!

Уваскрэсенне сімвалізуе перамогу жыцця над смерцю, прабачэння і любові над злом і нянавісцю. Хрыстос абяцае нам, што і мы таксама ўваскрэснем. Гэтае абяцанне падтрымлівае нас і дапамагае не губляць аптымізм у любых жыццёвых сітуацыях. Адсюль і радасны заклік “Алелюя!” — гэта значыць “Слаўце Бога!”

Магчыма, як ніколі раней, нам сёння патрэбна ўсведамленне гэтай праўды, каб не згубіць сябе падчас выклікаў сучаснага свету. Свету, які патрабуе прабачэння, згоды, адказнай і ахвярнай любові, супакою. А гэта і ёсць тыя дары, з якімі прыходзіць да нас Уваскрэслы Хрыстос, каб дапамагчы нам стаць падобнымі да Яго.

 Жадаю, каб ва ўсіх сферах вашага жыцця трыумфавалі дабро і любоў. Няхай яны ўладараць у кожнай сям’і. Будзьце рашучымі і адважнымі на здзяйсненне добрых учынкаў. Жадаю таксама дабрабыту, сіл для працы і адкрытасці на патрэбы іншых людзей. Няхай моц Уваскрэслага Хрыста падтрымае кожнага чалавека. Радасных вам, вясёлых, шчаслівых, поўных ласкі ўваскрэслага Пана святаў!

Хрыстос уваскрэс! Сапраўды ўваскрэс!

Ксёндз Анджэй ВІТЭК,

настаяцель санктуарыя Міласэрнасці Божай у г.п. Воранава.

←Пропавшая в Толочинском районе 14-летняя школьница вернулась домой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика