Министр здравоохранения Владимир Караник: «Это не последняя пандемия, которую мы переживем»

Источник материала:  
10.04.2020 — Разное
>

Министр здравоохранения Владимир Караник: «Это не последняя пандемия, которую мы переживем» Стрым па COVID-19 восьмага красавіка прайшоў у Нацыянальным прэс-цэнтры. Міністр аховы здароўя Ула-дзімір КАРАНІК і галоўныя ўрачы 1-й і 6-й гарадскіх клінічных бальніц Мінска Дзмітрый ШАЎЦОЎ і Ігар ЮРКЕВІЧ адказалі на пытанні, якія найбольш хвалююць насельніцтва. Да ўвагі чытачоў асноўныя аспекты. 

За тры месяцы 2019-га ў Беларусі ад пнеўманіі памерлі 277 чалавек, за гэты перыяд 2020-га – 254.


Чым каронавірусная інфекцыя адрозніваецца ад грыпу? Інкубацыйны перыяд у другім выпадку складзе два – тры дні, і клінічная карціна будзе яркай: рэзка падымецца тэмпература, з'явяцца гарачка, дрыжыкі, інтаксікацыя арганізма. Пры каронавірусе клініка праяўляецца паступова праз шэсць – сем дзён. У інфіцыраваных можа прапасці нюх, з'яўляецца кашаль, абцяжарваецца дыханне.


Сярод хворых больш за ўсё людзей ва ўзросце 50 – 60 гадоў, але ёсць і маладыя. Каронавірус небяспечны для тых, хто пакутуе ад цукровага дыябету, лёгачных і імунных захворванняў. У іх могуць узнікнуць ускладненні.


Сёння праблем з тэсціраваннем на каронавірус няма. У краіне працуюць 13 лабараторый. У бліжэйшы час беларускія дактары вырабяць плазму крыві, узбагачаную антыцеламі. Яе выкарыстаюць для лячэння пацыентаў з цяжкай формай цячэння хваробы.


Урачы сцвярджаюць, што большасць выпадкаў інфекцыі праходзіць у лёгкай форме. У 20 % хворых выяўляюць пнеўманію, у 5 % – яе цяжкае працяканне. Сярод пацыентаў, якіх знялі са штучнай вентыляцыі лёгкіх у сувязі з выздараўленнем, пажылыя з анкалогіяй.


Сітуацыя ў Віцебску напружаная, але не палохае. Захварэлых менш, чым у Мінску, але больш у параўнанні з іншымі абласнымі цэнтрамі. Перапрафіляваны бальніцы, арганізаваны пункты рэспіраторнай падтрымкі, закуплены лекі.


Праблема з маскамі ёсць не толькі ў нашай краіне. Пастаўлена задача пашырыць іх выпуск. Легпрам плануе вырабляць да 2 мільёнаў масак у суткі.


За два тыдні ў краіне скупілі 14-месячны запас парацэтамолу. А яго бескантрольны прыём можа нанесці шкоды больш, чым каронавірус. Магчыма, ёсць сэнс абмежаваць водпуск гэтага прэпарата.


Усе замежныя грамадзяне, якія прыязджаюць на БелАЭС, праходзяць лабараторнае тэсціраванне. У групы будаўнікоў, якія прыбылі на станцыю, пацвердзіўся каронавірус. Іх шпіталізавалі. Цяпер вызначаецца, хворыя яны ці з'яўляюцца носьбітамі.


Міністэрства аховы здароўя спадзяецца на адказнасць людзей на самаізаляцыі, паколькі ад гэтага ў першую чаргу залежыць здароўе іх блізкіх. Уведзена адміністрацыйная адказнасць за парушэнне рэжыму: штраф да 50 базавых велічынь ці арышт або крымінальная адказнасць аж да пазбаўлення волі.


Стаматолагі перастаюць прымаць планавых пацыентаў. Наогул усе планавыя медыцынскія працэдуры цяпер лепш адкласці. Пацыентаў з падазрэннем на каронавірус абавязкова шпіталіза- ваць. Такіх сітуацый, што не хапіла месцаў, не было і не прадбачыцца.


Урачы просяць не вадзіць хворых дзяцей у садкі. Дадзеная сітуацыя – нагода задумацца і павысіць узровень адказнасці перад блізкімі і грамадствам.


Вуліцы мыюць і апрацоўваюць ва ўсіх рэгіёнах. Дэзынфекцыю ўзмацняюць у месцах агульнага карыстання, грамадскім транспарце, на прыпынках.


Міністэрства аховы здароўя разам з каталіцкай і праваслаўнай цэрквамі заклапочаны правесці святы бяспечна.


Па словах міністра аховы здароўя, у свеце перыядычна ўзнікаюць інфекцыі, якія выклікаюць асаблівыя апасенні. Аднак мы паспяхова іх пераадольваем. І гэта не апошняя пандэмія, якую перажывём.

Фота з інтэрнэт-крыніц.
Падрыхтавала Алена ВАРОНІНА.

←Мокрый снег и до 17 тепла – синоптики о погоде в Беларуси на выходные

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика