11 красавіка ў Беларусі прагназуюць да +14 і парывісты вецер

Источник материала:  
10.04.2020 12:20 — Разное
11 красавіка ў Беларусі прагназуюць да +14 і парывісты вецер
БЕЛТА

У суботу, 11 красавіка, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет. 

Уначы будзе пераважна без ападкаў, а зранку і ўдзень месцамі па ўсходзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі — дождж, магчымы мокры снег. Вецер будзе паўночна-заходні ўмераны, днём парывісты, месцамі па ўсходзе — моцны парывісты. 

Уначы прагназуецца -3...+3. Удзень чакаецца ад 6 градусаў цяпла па паўночным усходзе да +14 па паўднёвым захадзе краіны.

←Названа позиция сборной Беларуси по футболу в обновлённом рейтинге ФИФА

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика