ЗАДЗЕЙНІЧАНЫ 25 ТЫСяч МЕДЫКАЎ

Источник материала:  
09.04.2020 — Разное

У Беларусі ў барацьбе з COVID-19 задзейнічаны 25 тыс. медыкаў. Дзякуючы іх зладжанай рабоце ўдаецца кантраляваць распаўсюджванне інфекцыі, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Ва ўстановах аховы здароўя на сённяшні дзень для пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй прадугледжана больш за 7 тыс. месцаў.
Па стане на 8 красавіка ў Беларусі праведзена каля 46 тыс. тэстаў на каранавірусную інфекцыю. Для тэсціравання задзейнічана 13 лабараторый.
На стацыянарным лячэнні знаходзяцца 976 чалавек. «У большай часткі пацыентаў захворванне праходзіць у лёгкай або сярэдняй форме. 33 пацыенты маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх, праведзены медыцынскія кансіліумы з удзелам вядучых інфекцыяністаў і анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў», — адзначылі ў прэс-службе.
Пасля праходжання лячэння паправіліся 77 чалавек.

←Издания XIV-XVIII веков. Национальная библиотека расширила перечень книг, которые можно читать онлайн

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика