У Гродзенскім раёне загінуў 48-гадовы парапланерыст
06.04.2020 11:44
—
Разное
Каля месца падзення парапланерыста / прэс-служба СК
5 красавіка каля 19:50 ратавальнікі атрымалі паведамленне, што ў возера ў Гродзенскім раёне зваліўся парапланерыст, піша прэс-служба Следчага камітэта ў сваім Telegram-канале.
Ратавальнікі дасталі з вады цела мужчыны. Паводле папярэдніх звестак, 48-гадовы мужчына не справіўся з кіраваннем мотапарапланам падчас палёту і зваліўся ў возера. Ён загінуў на месцы здарэння.
Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце парушэння правілаў бяспекі руху, эксплуатацыі паветранага транспарту, якія прывялі па неасцярожнасці да смерці чалавека.
Прызначаны шэраг экспертыз, у тым ліку для высвятлення тэхнічнага стану рухавіка мотопараплана, дапытаныя сведкі.