Надвор'е на нядзелю: снег уначы і да +15 удзень
04.04.2020 17:15
—
Разное
Вясна ў Беларусі / Еўрарадыё
У нядзелю 5 красавіка ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, без ападкаў. Паводле ТГ "Рябов ответит", уначы ў асобных раёнах магчымы невялікі кароткачасовы снег. Вецер заходні, паўднёва-заходні, умераны. Па паўночным усходзе — парывісты. Уначы ад 0 да -6. Удзень — ад 9 да 15 цяпла. На наступным тыдні значна пацяплее.