У Ружанскім раёне загінуў салдат
31.03.2020 20:09
—
Разное
Еўрарадыё
У Ружанскім раёне Брэстчыны 31 сакавіка загінуў шараговец В. Пінчук, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны ў сваім Telegram-канале.
"31 сакавіка ў Ружанскім раёне Брэсцкай вобласці ў выніку парушэння патрабаванняў бяспекі шараговец атрымаў траўму несумяшчальную з жыццём", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
Салдат служыў з траўня 2019 года.
Па звестках блогера NEXTA, загінуламу салдату было 20 гадоў. Трагедыя адбылася падчас вучэнняў.
Высвятленнем прычынаў займаецца камісія Міністэрства абароны.