1 красавіка ў Беларусі прагназуюць моцны парывісты вецер
31.03.2020 15:23
—
Разное
БЕЛТА
1 красавіка ўначы ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, паведамляе Белгідрамет.
Удзень прагназуюць павелічэнне воблачнасці, па поўначы краіны — невялікія ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Уначы і зранку на асобных участках дарог — галалёдзіца.
Вецер будзе заходні ўмераны. Удзень, па прагнозах сіноптыкаў, яго парывы дасягнуць 15-18 метраў за секунду.
Уначы прагназуецца 3-9 са знакам "мінус". Удзень чакаецца ад +3 па поўначы да +10 па поўдні краіны.