28 сакавіка ў Беларусі будзе да 17 градусаў цяпла
27.03.2020 12:39
—
Разное

БЕЛТА
У суботу, 28 сакавіка, чакаецца пераменная воблачнасць, без ападкаў, паведамляе Белгідрамет.
Вецер будзе няўстойлівы слабы.
Уначы прагназуецца ад -2 да +4 градусаў, месцамі будзе 3-5 ніжэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да 12-17 са знакам "плюс".
На пачатку наступнага тыдня сіноптыкі прагназуюць пахаладанне.