На мінскім паркінгу аўто прабіла сценку і звалілася на эскалатар
27.03.2020 09:36
—
Разное

Здарэнне ў "Арэна-сіці" / minsk.mchs.gov.by
26 сакавіка ў 22:55 мінскім ратавальнікам затэлефанаваў ахоўнік гандлёва-забаўляльнага цэнтра "Арэна-сіці". Ён распавёў пра ДТЗ на паркінгу цэнтра.
Як паведамляе прэс-служба МНС, легкавік "Рэно Сафран", выязджаючы з парковачнага месца падземнай аўтастаянкі, урэзаўся ў цагляную перагародку, прабіў яе і зваліўся на эскалатар.
Пры здарэнні была пашкоджаная цагляная перагародка на плошчы 10 квадратных метраў, участак эскалатара, элементы падвеснай столі над ім на плошчы 20 квадратных метраў і элементы дэкаратыўнага аздаблення сцяны.
Пры здарэнні ніхто не пацярпеў. Ратавальнікам спатрэбілася больш за тры гадзіны, каб дастаць легкавы аўтамабіль.