У Асіповіцкім раёне пасля здарэння на палігоне эвакуявалі вёску Паплавы
26.03.2020 12:37
—
Разное
Падчас вучэнняў на палігоне пад Асіповічамі / @modmilby
У Асіповіцкім раёне пасля здарэння на вайсковым палігоне эвакуявалі вёску Паплавы. Прыблізна паўсотні яе жыхароў часова размясцілі ў гасцініцы ў Асіповічах, паведамляе svaboda.org.
Як паведамляла Еўрарадыё, у сераду з'явілася кароткая інфармацыя ад прэс-службы Мінабароны Беларусі. З яе вынікала, што 25 сакавіка на палігоне пад Асіповічамі загарэлася транспартна-зараджальная машына. Двое вайскоўцаў атрымалі апёкі рознай ступені цяжкасці, іх шпіталізавалі. Камісія Мінабароны высвятляла прычыны здарэння.
У той жа дзень правялі эвакуацыю вяскоўцаў. Згаданае ўзгаранне машыны магло выклікаць выбух боепрыпасаў. Вядома, што ніхто з мясцовага насельніцтва не пацярпеў. Мяркуецца, што ў чацвер эвакуяваным дазволяць вярнуцца дахаты.