Ушачский уголь европейского качества. ООО «Компания Прорыв» начало производство угля в нашем районе

Источник материала:  
25.03.2020 — Разное

Мала хто з нас не выкарыстоўваў гатовы драўняны вугаль, адпраўляючыся, скажам, на пікнік. Зручна набыць у магазіне пакет і не клапаціцца пра дровы дзеля гэтай мэты. Менавіта вытворчасцю такога вугалю вырашыла заняцца на тэрыторыі нашага раёна таварыства з абмежаванай адказнасцю “Кампанія Прарыў”. Як “нараджаецца” прадукт мы даведаліся, адправіўшыся на новае прадпрыемства.

Перш чым прыступіць да арганізацыі такой справы, мінчане Алег Алегавіч Гіра і Аляксей Аляксандравіч Ісайкін вывучалі запатрабаванасць прадукцыі, магчымыя рынкі збыту і прыйшлі да высновы, што ў краіне гэтая ніша не надта занята. “На Ушаччыне раней даводзілася бываць, а дакладней адпачываць. Ваш раён славіцца чыстай экалогіяй і мноствам прыгожых азёр. Таму, калі пачалі шукаць у краіне падыходзячае месца для бізнесу, спыніліся на прапанове паблізу вёскі Вацлавова. Нельга не адзначыць разуменне і падтрымку ў кіраўніцтва раёна, за што дзякуй старшыні райвыканкама У.Г.Аўдошку. Развіццё малога бізнесу тут вітаюць не на словах, а на справе! Ну а ў аснову назвы вырашылі вынесці тое, з чым яшчэ акрамя азёр асацыіруецца гераічная Ушаччына – гэта, канечне, ваш вядомы “Прарыў”, – расказвае Аляксей Аляксандравіч.Ушачский уголь европейского качества. ООО «Компания Прорыв» начало производство угля в нашем районе

“Базай” таварыства абралі былы жывёлагадоўчы комплекс (ці дакладней усё, што ад яго засталося) непадалёк ад Вацлавова, які быў пабудаваны ў савецкія часы і належаў калгасу імя Дуброўскага. Рашаючым фактарам падчас выбару месца стала ўдалае размяшчэнне паблізу буйной шашы, а таксама аддаленасць ад населеных пунктаў, каб нікому не перашкаджалі вытворчыя моманты – дым, гул бензапіл.

Што да тэхналогіі вырабу вугалю, то яна прадугледжвае выкарыстанне спецыяльнага абсталявання – вуглевыпальваючых печаў, іх на прадпрыемстве зараз тры. Перш чым лес трапіць у печ (адна ўмяшчае 10 кубаметраў дроў), яго трэба падрыхтаваць, распілаваўшы на кавалкі патрэбнага памеру. Загружаная драўніна выпальваецца на працягу трох дзён, прычым, без доступу паветра і звыклага гарэння, бо ў адваротным выпадку матэрыял проста згарыць. На чацвёрты дзень вугаль “даходзіць” да кандыцыі і пасля астывання выгружаецца, змяльчаецца да патрэбных памераў і затарваецца ў мяхі і пакеты. Затым працэс паўтараецца. Сыравіну ж для сваёй вытворчасці прадпрыемства закупляе ва Ушацкім лясгасе. Для вырабу вугалю падыходзяць многія пароды дрэў акрамя асіны і елкі.
Ушачский уголь европейского качества. ООО «Компания Прорыв» начало производство угля в нашем районе

Першыя партыі прадукцыі ўжо паспяхова сышлі з “канвеера” і чакаюць сваёй адгрузкі заказчыкам. Зрэшты, уладальнікі таварыства ў першую чаргу нацэлены на экспарт і гэты вугаль павінен адправіцца ў Францыю і Бельгію. Такая прадукцыя выкарыстоўваецца ў многіх сферах жыццядзейнасці: у нас асацыіруецца з шашлыкамі, а вось за мяжой без драўнянага вугалю не абысціся тым, хто мае ў доме камін. Прычым, гэты від паліва лічыцца экалагічна чыстым і бяспечным.

Трэба адзначыць і тое, што патрабаванні ў Еўропе да такога тавару высокія, а таму ТАА “Кампанія Прарыў” у першую чаргу робіць стаўку менавіта на якасць. У будучым жа пры наяўнасці попыту не выключаюць, што будуць пастаўляць прадукцыю і на ўнутраны рынак. Напрыклад, ушацкім вугалем ужо зацікавілася гандлёвая сетка “Гіппа”.Ушачский уголь европейского качества. ООО «Компания Прорыв» начало производство угля в нашем районе

Канечне, перш чым парадавацца выпушчанаму, на прадпрыемстве была зроблена вялікая падрыхтоўчая работа, нават без уліку афармлення шматлікіх дакументаў. Тэрыторыю неабходна было ачысціць ад смецця і зарасніку, падрыхтаваць месца для ўстаноўкі дарагога абсталявання, складзіравання сыравіны і гатовай прадукцыі. “Вельмі ўдзячны кіраўніку ААТ “Ільюшынскі” С.А.Халімоненку, які не адмовіў у дапамозе, калі на падрыхтоўчых работах нам неяк было абысціся без тэхнікі”, – адзначае А.А.Ісайкін.

Новае прадпрыемства – гэта і новыя рабочыя месцы. Зараз тут працуе 7 чалавек. Трэба сказаць, што дрэнных работнікаў і гультаёў не трымаюць, а на што чалавек здольны – высвятляецца падчас выпрабавальнага тэрміну.

– Даведаліся, што непадалёк ад нашай вёскі адкрываецца новая вытворчасць і вырашылі ўладкавацца сюды, бо дабірацца ў Ільюшына на работу куды складаней. Канечне, фізічная праца нялёгкая, але ж усюды каб зарабіць, трэба шчыраваць. Своечасова атрымалі і першую зарплату – 500 рублёў, – кажуць жыхары Вацлавова Сяргей Салавей і Мікалай Марозаў.Ушачский уголь европейского качества. ООО «Компания Прорыв» начало производство угля в нашем районе

Не толькі вяскоўцы з бліжэйшых населеных пунктаў імкнуцца ўладкавацца ў таварыства, да прыкладу, Аляксандр Далжонак і Арцём Кляшчонак ездзяць сюды з гарпасёлка. У бліжэйшай перспектыве плануецца нарошчваць аб’ёмы, хутка да трох дзеючых печаў дабавіцца яшчэ 7, адпаведна павялічыцца і колькасць працоў­ных месцаў. Дарэчы, сам А.Ісайкін не проста штодня знаходзіцца на вытворчасці і кіруе працэсам, а і нароўні з іншымі бярэцца за работу – ці за падрыхтоўку сыравіны, ці за фасоўку вугалю. “Як кажуць, асабісты прыклад – самы лепшы! Мае карані – у вёсцы, з дзяцінства работы не баяўся. Вось прывёз з сабой сюды і сына Данілу, ён таксама працуе поруч з усімі без паслаблення, праца яшчэ ніводнага чалавека не зрабіла горшым”, – справядліва зазначае Аляксей Аляксандравіч.

Яшчэ шмат трэба зрабіць і давесці да ладу на прадпрыемстве як у працэсе вытворчасці, так і ў плане добраўпарадкавання. І шмат працаваць, каб укладзенае сябе акупіла. Думаецца, што ў кампаніі з сур’ёзнымі намерамі, такой мэтанакіраванасцю і гучнай назвай усё атрымаецца, і пра вугаль з Ушаччыны будуць ведаць далёка за яе межамі.

Вольга КАМАРКОВА.

* * *

! Па ўсім свеце штогадовыя аб’ёмы вытворчасці драўнянага вугалю дасягаюць 9 млн.т., а лідарам з’яўляецца Бразілія. Першынство па спажыванні належыць Японіі (60 кг у год на аднаго грамадзяніна), у краінах Еўропы – каля 20 кг на чалавека.

На здымках: Аляксей і Даніла Ісайкіны;

М.Марозаў, С.Салавей;

А.Далжонак.

←Сотрудники ГАИ помогли брестчанке заменить колесо

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика