Час карысных спраў!

Источник материала:  
25.03.2020 — Разное

Год таму ў гарадскім пар­ку ў межах рэспубліканскага праекта “Парк сямейных дрэў” з’явілася алея сямейных дрэў. Маладыя дрэўцы высадзілі мнага­дзетныя сем’і горада, а таксама сямейныя пары з ліку грамадскіх і спартыў­­
ных актывістаў, у якіх у той год здарылася якая­не­будзь значная падзея: нарадзілася першае дзіця, яны ўступілі ў шлюб ці адзначылі юбілей сумеснага жыцця.

Час карысных спраў!
Час карысных спраў!

Кожная сям’я, якая паса­дзі­ла дрэва, клапацілася пра яго, назірала, як саджанец расце.

У мінулую суботу па ініцыятыве раённага камітэта ГА “БРСМ” быў праведзены сямейны суботнік “Разам”, падчас якога кіраўчане навялі парадак на сямейнай алеі, пабялілі маладыя дрэўцы. На свежым паветры, з цудоўным настроем удзельнікі мерапрыемства сваімі добрымі справамі прадэманстравалі кіраўчанам любоў да малой радзімы, клопат пра прыгажосць і добраўпарадкаванне Кіраўшчыны.

Вясна – час вяртання ў родныя мясціны многіх відаў птушак. Каб яны маглі размясціцца ва ўтульных шпакоўнях і вырасціць маленькіх птушанят, паклапаціліся мясцовая моладзь і школьнікі. Яны з радасцю адгукнуліся на заклік райкама ГА “БРСМ” прыняць удзел у акцыі “Дом для птушак”.

У межах яе правядзення ў мінулую суботу рабяты, некаторыя – разам з бацькамі, завіталі ў гарадскі парк са зробленымі ўласнымі рукамі шпакоўнямі. Варта адзначыць, што ўдзельнікі акцыі з выдумкай падышлі да майстравання домікаў для птушак: для іх вырабу былі выкарыстаны самыя розныя матэрыялы, да таго ж, кожнае “жыллё” адрознівалася сваім дызайнам.

Дарослыя пры падтрымцы рабят уладкоўвалі шпакоўні на дрэвах. Прычым у кожнага з хлопчыкаў і дзяўчынак была магчымасць выбраць “сваё” дрэва.

Па заканчэнні работы ў парку атрымаўся практычна “жылы квартал” для птушак, якія ў хуткім часе заселяць шпакоўні і будуць радаваць адпачываючых сваімі залівістымі трэлямі.


Час карысных спраў!

Фота

Людмілы СЯМЁНАВАЙ.

←Проверяем слухи: с 1 апреля автомобили Geely подорожают на 15 процентов?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика