У Мінску аўтакран наехаў на легкавік з трыма дзецьмі
24.03.2020 17:52
—
Разное
![У Мінску аўтакран наехаў на легкавік з трыма дзецьмі](https://www.21.by/pub/news/2020/03/1585062512165693.jpg)
На месцы здарэння / @gaiminsk
У Мінску аўтакран МАЗ наехаў на легкавік з трыма дзецьмі. Здарэнне адбылося ўдзень 24 сакавіка на Партызанскім праспекце. Як паведамляе ў Telegram прэс-служба сталічнай ДАІ, паводле папярэдняй інфармацыі, 50-гадовы кіроўца аўтакрана рухаўся з боку вуліцы Бехцерава ў бок вуліцы Жылуновіча. Ён няправільна выбраў дыстанцыю, з-за чаго і наехаў на "Ладу", якая спынілася на забараняльны сігнал святлафора.
На шчасце, дзеці (дваім каля 2 гадоў, яны былі ў дзіцячых утрымліваючых прыстасаваннях, аднаму — 11) не пацярпелі. Для агляду іх завезлі ў бальніцу.