25 сакавіка будзе да +10 і без ападкаў
24.03.2020 13:20
—
Разное

БЕЛТА
Антыцыклон з цэнтрам над тэрыторыяй Беларусі будзе вызначаць надвор'е 25 сакавіка, перадае Белгідрамет.
Чакаецца пераменная воблачнасць, без ападкаў. Уначы і зранку па ўсходзе краіны на асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер будзе няўстойлівы слабы.
Уначы тэрмометры пакажуць 4-10 марозу, месцамі будзе 11-13 ніжэй за нуль. Удзень чакаецца +4...+10.