Вучэбна-метадычны кабінет Маскоўскага раёна г. Брэста прыняў ўдзел у I Рэспубліканскім краязнаўчым форуме

Источник материала:  
21.03.2020 10:46 — Разное

Вучэбна-метадычны кабінет Маскоўскага раёна г. Брэста прыняў ўдзел у I Рэспубліканскім краязнаўчым форуме, арганізаваным Нацыянальным гістарычным музеем, Беларускім фондам культуры пры падтрымцы Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі.

Вучэбна-метадычны кабінет Маскоўскага раёна г. Брэста прыняў ўдзел у I Рэспубліканскім  краязнаўчым  форуме

Педагогі рэспублікі абмяняліся вопытам па папулярызацыі гістарычна-культурнай і прыроднай спадчыны роднага краю,гаварылі аб пашырэнні магчымасцей творчай самарэалізацыі краязнаўцаў і садзейнічанню прафесійнаму стаўленню, далучэнні вучняў і выхаванцаў да матэрыяльнай і духоўнай спадчыны Беларусі. Краязнаўчы форум стаў першым маштабным мерапрыемствам, на якім сабраліся ўсе, хто зацікаўлены захаваннем і вывучэннем нашай спадчыны.

Вучэбна-метадычны кабінет Маскоўскага раёна г. Брэста прыняў ўдзел у I Рэспубліканскім  краязнаўчым  форуме

Метадыст вучэбна-метадычнага кабінета Паўлючук Таццяна Уладзіміраўна з гонарам прадставіла свой метадычны прадукт “Дзіцячы атлас“ (Брэсцкая вобласць, горад Брэст). На старонках атласа прадстаўлены карты, фотаздымкі, цікавыя тэксты пра гераічны, старажытны і сучасны горад Брэст. Вандроўку праводзіць буслік Берасцейка.

Вучэбна-метадычны кабінет Маскоўскага раёна г. Брэста прыняў ўдзел у I Рэспубліканскім  краязнаўчым  форуме

Ён дае грунтоўныя веды дзецям пра герояў горада, прыроду роднага краю, прамысловасць, знаёміць са старажытнымі і сучаснымі рамёствамі, традыцыйнымі святамі, цікава распавядае пра флору і фаўну родных мясцін. Да атласа падрыхтаваны электронны дадатак. Зборнік змяшчае матэрыял у адпаведнасці з задачамі вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі. Ён можа стаць добрым метадычным дапаможнікам педагогам устаноў дашкольнай адукацыі, а таксама бацькам.

Вучэбна-метадычны кабінет Маскоўскага раёна г. Брэста прыняў ўдзел у I Рэспубліканскім  краязнаўчым  форуме
 Вучэбна-метадычны кабінет Маскоўскага раёна г. Брэста прыняў ўдзел у I Рэспубліканскім  краязнаўчым  форуме

Складальнікі атласа Т.У.Паўлючук, метадыст ДУА “Вучэбна-метадычны кабінет Маскоўскага раёна г.Брэста”, А.І.Кузаўка, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Яслі-сад №57 г. Брэста”; А.А.Мартынюк, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Яслі-сад №62 г. Брэста”; В.М.Воўк, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Яслі-сад №82 г. Брэста” ўдзячны Ганне Барысаўне Лявіцкай, начальніку вучэбна-метадычнага ўпраўлення дашкольнай і сярэдняй адукацыі на I ступені ДУА “Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі”. Яе ідэя аб падрыхтоўцы атласа знайшла добрую глебу ва ўстановах дашкольнай адукацыі Маскоўскага раёна і вынікам стала цікавае выданне.

Вучэбна-метадычны кабінет Маскоўскага раёна г. Брэста прыняў ўдзел у I Рэспубліканскім  краязнаўчым  форуме

Плённая праца высока адзначана Міністэрствам культуры, Міністэрствам адукацыі і Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Атлас Маскоўскага раёна пераможца конкурсу за лепшае краязнаўчае выданне за 2017-2019 гады ў намінацыі “Лепшае краязнаўчае выданне для дзяцей” I Рэспубліканскага краязнаўчага форуму Беларусі ў рамках Года малой радзімы.

Яндекс.Метрика