Кореличчане представили район на Первом Республиканском краеведческом форуме в Минске

Источник материала:  
21.03.2020 — Разное

12-13 сакавіка ў Мінску сабраліся сотні ўдзельнікаў Першага Рэспубліканскага краязнаўчага форуму, арганізаванага Нацыянальным гістарычным музеем і Беларускім фондам культуры. На маштабным мерапрыемстве прысутнічалі і прадстаўнікі Карэліцкага раёна.

Кореличчане представили район на Первом Республиканском краеведческом форуме в Минске

– Гэта надзвычай важная падзея для Беларусі, якую даўно чакалі даследчыкі роднага краю, – падкрэсліла краязнаўца, сябра Гродзенскага абласнога аб’яднання ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Святлана КОШУР. – На адкрыцці форуму прысутных віталі намеснік міністра культуры Наталля Карчэўская і старшыня камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член-карэспандэнт НАН Беларусі Ігар Марзалюк. З дакладамі на пленарным пасяджэнні выступілі прадстаўнікі НАН Беларусі, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Беларускага фонда культуры і іншыя.

Адзначу, што краязнаўчы форум адбыўся ў межах Года малой радзімы і сабраў каля 230 краязнаўцаў, навукоўцаў, школьнікаў і студэнтаў. На секцыях разглядалася роля краязнаўства ў сістэме навукова-даследчай працы і вучэбна-выхаваўчым працэсе. Таксама актыўна вялася гутарка пра экалагічнае і пазашкольнае краязнаўства, турыстычную дзейнасць. Плённа працавала секцыя “Асоба ў краязнаўстве”, дзе мне давялося браць удзел. На ёй прысутныя мелі магчымасць даведацца пра лёс многіх беларускіх краязнаўцаў, абмяняцца вопытам працы і атрымаць вялікі зарад энергіі для далейшай даследчай дзейнасці. Цікавасць выклікала і выстава краязнаўчай літаратуры.

На фінальным пленарным пасяджэнні былі падведзены вынікі працы і прынята выніковая рэзалюцыя форуму, дзе, між іншым, адзначалася неабходнасць стварэння ў Беларусі краязнаўчага таварыства. Таксама адбылося ўзнагароджванне пераможцаў конкурсу краязнаўчай літаратуры. Прысутныя выказалі пажаданне, каб правядзенне краязнаўчага форуму на рэспубліканскім узроўні стала добрай традыцыяй. Хочацца падзякаваць арганізатарам мерапрыемства за магчымасць яшчэ раз дакрануцца да таямніц гісторыі роднай зямлі.

Кореличчане представили район на Первом Республиканском краеведческом форуме в Минске

Не застаўся без удзелу ў мерапрыемстве рэспубліканскага маштабу і Мірскі замак, пра вынікі якога расказаў вучоны сакратар установы “Музей “Замкавы комплекс “Мір” Ігар ЛОЖАЧНІК:

– У межах I Рэспубліканскага краязнаўчага форуму Беларусі журы падвяло вынікі конкурсу на лепшае краязнаўчае выданне за 2017-2019 гады, дзе ў намінацыі “Краязнаўства ў навуковых даследаваннях” Мірскі замак атрымаў адразу дзве ўзнагароды. Журы высока ацаніла выданне “Князі Вітгенштэйны і іх уладанні ў Расійскай імперыі ў XIX стагоддзі”, а таксама “Мір Радзівілаў: замак, мястэчка, графства (1568-1813 гг.): зборнік дакументаў і матэрыялаў”.

На маю думку, гэты форум з’яўляецца выдатнай магчымасцю адкрыцця новых імёнаў – тых краязнаўцаў, якіх, бывае, проста не ведаем ці не заўважаем, і якія ўвогуле часам з’яўляюцца нашымі суседзямі… Таму форум – гэта цудоўная магчымасць аб’яднаць свае сілы для сумесных прац у далейшым пазнанні гісторыі і сучаснасці роднай Беларусі.

Падрыхтавалі Марына КАЗЛОВІЧ і Вікторыя КАСЦЮК
Фота ўдзельнікаў форуму

←«Вышли, как на последний бой». Брестский «Рух» обыграл минское «Динамо» в ЧБ по футболу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика