Пасяўная кампанія набірае абароты

Источник материала:  
20.03.2020 — Разное

Пасяўная кампанія  набірае абароты
Земляробы ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” аднымі з першых на Кіраўшчыне распачалі сяўбу ранніх яравых збожжавых. Учора мы пабывалі на рассветаўскіх палетках у раёне вёскі Цейкавічы. На веснавым полі шчыраваў адзін з вопытных механізатараў гаспадаркі Міхаіл Вербенка. Ён адзначыў, што да сяўбы прыступіў з выдатным настроем: надвор’е спрыяе, тэхніка да пасяўной кампаніі падрыхтавана  добра – толькі працуй!  На карысць гаспадаркі Міхаіл Васільевіч шчыруе 32 гады, і ўсе – механізатарам.

На “Джон Дзіры” Міхаіл Вербенка пачаў засяваць поле ў 7 гадзін раніцы. У другую – начную змену яго змяняе напарнік Аляксандр Гутараў – таксама выдатны механізатар, на якога раўняюцца іншыя.

Яравым ячменем на гэтым полі рассветаўцы плануюць засеяць 92 гектары.  

←63 года дружит с «Асiповiцкiм краем» Клавдия Галковская

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика