На выходных пахаладае, па паўднёвым усходзе пройдзе кароткачасовы снег

БЕЛТА
У суботу, 21 сакавіка, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы месцамі (пераважна па поўначы), а ўдзень у многіх раёнах краіны пройдуць невялікія ападкі — мокры снег, дождж. Уначы і зранку месцамі прагназуюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-заходні, паўночны ўмераны, удзень — парывісты.
Уначы будзе -2...+3, пры праясненнях да 4 градусаў марозу. Удзень чакаецца ад 0 да 5 цяпла.
У нядзелю Беларусь апынецца на перыферыі халоднага паўночна-атлантычнага антыцыклона, які перамяшчаецца з тэрыторыі Швецыі на краіны Балтыі. Пахаладае. Пераважна па паўднёва-ўсходняй палове краіны пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер будзе паўночны, паўночна-ўсходні ўмераны, уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы краіны — моцны парывісты.
Уначы чакаецца 2-9 ніжэй за нуль, удзень будзе -2...+4.