Коротко о разном. Осиповичи

Источник материала:  
20.03.2020 — Разное

Лясны фонд вобласці складае 1,26 млн га. Сярод раёнаў найбольш высокі ўзровень “лясістасці” назіраецца ў Клічаўскім (58,4%) і Асіповіцкім (56,2%).

У абласным фестываліконкурсе нацыянальных свят, абрадаў, гульняў і забаў “Беларуская скарбонка” Дыплом II ступені галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама атрымала сумесная работа “Вячоркі” ўзорных калектываў ЦТДіМ “Калейдаскоп” (педагог Ларыса Трыбуць) і “Журавінка” (педагог Таццяна Салімон).

Больш за 40 тысяч слоікаў сокаў і нектараў выпушчана кансервавым заводам за 2 месяцы. Асартымент даволі вялікі: яблычна-апельсінавы, яблычна-вішнёвы, вінаградны, ананасавы, мульціфруктовы і іншыя віды карыснага напітку.

Лапіцкім сельсаветам за студзень-люты выдадзена 14 даведак аб апошнім месцы жыхарства людзей, якія перадалі спадчыну; 73 даведкі пра месца жыхарства і склад сям’і; 18 копій асабовых рахункаў; 4 дакументы аб жылплошчы, што займае жыхар; 10 даведак аб складзе сям’і. Адбылося 2 рэгістрацыі шлюбу, 1 устанаўленне бацькоўства, зарэгістравана 10 дзяцей.

Электрычнасць адключалі 606 абанентам работнікі РЭС летась з-за невыканання абавязкаў па аплаце за паслугу.

Коротко о разном. Осиповичи

←Замминистра здравоохранения Шило отправлен в отставку. За что разжаловали?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика