У пятніцу, 20 сакавіка, спецыялісты абяцаюць суцэльную воблачнасць, але без ападкаў. Пераменны вецер — да 5 м/с. Удзень — +6…+9 °С, ноччу — +1…+3 °С.
У суботу надвор’е чакаецца менш воблачным, без ападкаў, але і больш халаднейшым: удзень — усяго 3…4 градусы вышэй за нуль. Вецер — паўночны — 6 — 8 м/с, парывы — да 13. Уначы — -3…-2 °С.
Нядзеля будзе яшчэ больш ясным і халаднейшым днём. Ападкаў не прадбачыцца. Паўночна-ўсходні вецер — да 8 м/с, з парывамі — да 11. Удзень — 0…+1 °С, ноччу — 4…3 градусы ніжэй за нуль.
Панядзелак, па дадзеных сіноптыкаў, — ясны дзень. Ападкаў па-ранейшаму не прадбачыцца. Пераменны вецер — да 8м/с. Удзень — 3…4 градусы са знакам “+”, уначы — мароз, 3…2 градусы.
“НН”.