20 сакавіка ў Беларусі будзе да 12 градусаў цяпла
19.03.2020 14:47
—
Разное

БЕЛТА
У ноч на пятніцу, 20 сакавіка, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, паведамляе Белгідрамет.
Удзень чакаецца невялікая воблачнасць, месцамі па поўначы пройдзе невялікі дождж. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе слабы туман, на дарогах галалёдзіца. Вецер заходні 4-9 метраў за секунду.
Уначы прагназуецца ад 4 градусаў марозу да 2 цяпла, удзень будзе 6-12 са знакам "плюс".