У мінскіх гандлёвых цэнтрах бомбаў не знайшлі, распачалі крымінальную справу
18.03.2020 19:28
—
Разное
На месцы здарэння / @skgovby
У мінскіх буйных гандлёвых цэнтрах выбуховых прыстасаванняў не знайшлі, распачалі крымінальную справу. Артыкул — "заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы", паведамляе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта. Непраўдзівая інфармацыя пра мініраванне "Galileo", "Замка" і "Diamond city" у сераду ўдзень прыйшла на электронную пошту аднаго з падраздзяленняў сталічных ратавальнікаў. З будынкаў эвакуявалі людзей, на месцы працавалі сапёры, а пасля іх — следчыя.
Сілавікі шукаюць "мінёра", які адправіў паведамленне. Яму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.