У Мінску "замініравалі" тры буйныя гандлёвыя цэнтры
18.03.2020 15:45
—
Разное
Гандлёвы цэнтр "Галілеа" / realt.by
18 сакавіка каля 14:40 аператыўна-дзяжурная служба МУС атрымала паведамленне пра мініраванне, гаворыцца ў Telegram-канале прэс-службы МУС.
У электронным лісце паведамлялася пра тры буйныя гандлёвыя цэнтры на тэрыторыі Мінска і Мінскага раёна — "Галілеа" (у цэнтры сталіцы, каля чыгуначнага вакзала), "Дыямонд" і "Замак".
Прэс-служба МУС паведамляе, што да гандлёвых цэнтраў выбылі праваахоўныя органы, каб абследаваць тэрыторыю. Праводзіцца часовая эвакуацыя персаналу і наведвальнікаў.