Калі ў Берасці з’явіцца помнік беларускаму дзеячу?

Источник материала:  
18.03.2020 15:40 — Разное

“Помнік якому беларускаму дзеячу, на ваш погляд, варта было б усталяваць у Берасці?” – з такім пытаннем кіраўнік Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” Дзмітрый Шыманскі звярнуўся да карыстальнікаў Фэйсбуку і УКантакце. Аапытанка сабрала больш за 150 каментароў з прапановамі аб усталяванні помніка навукоўцам, пісьменнікам, паэтам, дзяржаўным і рэлігійным дзеячам.

Калі ў Берасці з’явіцца помнік беларускаму дзеячу?

У топ-10 дзеячоў, якіх узгадвалі найчасцей, трапілі К. Каліноўскі, Т. Касцюшка, М. Радзівіл Чорны, А. Цвікевіч, У. Ігнатоўскі, У. Калеснік, Р. Траўгут, Я. Купала, Ю. Нямцэвіч, Р. Шырма.

Актывісты АРР “Дзедзіч” плануюць вясной арганізаваць шырокую грамадскую дыскусію адносна разнастайных варыянтаў напаўнення гарадскога культурнага ландшафту нацыянальным зместам. Плануецца круглы стол з удзелам урбаністаў, краязнаўцаў і мастакоў. Досведам правядзення грамадскіх кампаній па ўсталяванні помнікаў беларускім дзеячам прыедуць падзяліцца актывісты з розных гарадоў Беларусі. Таксама будзе наладжаны збор прапаноў берасцейцаў па асобах, вартых ушанавання на вуліцах нашага гораду.

Адкрыты папярэдні запіс на ўдзел у круглым стале па абмеркаванні персаналій, вартых ушанавання на вуліцах нашага гораду. Да ўдзелу запрашаюцца урбаністы, краязнаўцы, дзеячы культуры і мастацтва, журналісты і грамадскія дзеячы. Калі ў вас ёсць канструктыўныя прапановы па канкрэтных асобах або іншыя ідэі па насычэнні гарадской прасторы нацыянальным кантэкстам, калі ласка, запаўняйце заяўку.

АРР “Дзедзіч” звяртаецца да НДА Беларусі і грамадскіх актывістаў з заклікам аказаць кансультатыўную і экспертную падтрымку ў арганізацыі грамадскай дыскусіі. Будзем удзячны за любыя парады і каментары, не адмовімся ад рэкамендацый па экспертах, чыё меркаванне варта пачуць берасцейцам. Звяртацца можна на пошту dzedzich@gmail.com.

←Минфин разместит 19 марта облигаций на 100 миллионов евро

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика