Почему опыт Кореличской центральной районной больницы перенимают учреждения здравоохранения области и республики? Про успех и будни рассказывает главный врач Елена Майсак

Источник материала:  
18.03.2020 — Разное

Па выніках за 2019 год паспяховая дзейнасць УАЗ “Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца” адзначана як лепшая і ў рэгіёне, і ў рэспубліцы. На абласным этапе агляду якасці і культуры медыцынскага абслугоўвання насельніцтва сярод раёнаў з насельніцтвам менш за 30 тысяч чалавек установа заняла першае месца. За аналагічныя паказчыкі ўжо на рэспубліканскім узроўні атрымала дыплом як “Лепшая цэнтральная раённая бальніца”. Як былі дасягнутыя такія адметныя вынікі, расказвае галоўны ўрач Карэліцкай ЦРБ Алена МАЙСАК.

Почему опыт Кореличской центральной районной больницы перенимают учреждения здравоохранения области и республики? Про успех и будни рассказывает главный врач Елена Майсак

Почему опыт Кореличской центральной районной больницы перенимают учреждения здравоохранения области и республики? Про успех и будни рассказывает главный врач Елена Майсак– Гэта найперш агульны поспех усіх работнікаў. Наш калектыў працуе, як добра наладжаны механізм. У нас адна мэта – забяспечыць для кожнага жыхара раёна даступнасць своечасовай і якаснай медыцынскай дапамогі. А гэта ідзе поруч з павышэннем прафесійнага ўзроўню спецыялістаў, добраўпарадкаваннем, належным санітарна-гігіенічным і эстэтычным станам нашых аддзяленняў і бальніц, умацаваннем матэрыяльна-тэхнічнай базы: тут і рамонт, і набыццё новага медыцынскага абсталявання.

Калі гаварыць пра тое, што нас вылучыла сярод іншых удзельнікаў агляду, то гэта леташняе адкрыццё міжраённага аддзялення гемадыялізу, зніжэнне смяротнасці насельніцтва ў працаздольным узросце, узровень дыспансерызацыі, наяўнасць трэцяй выязной брыгады аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі, паказчык замацаванасці маладых спецыялістаў.

Пачнем з міжраённага аддзялення гемадыялізу. Нагадаю, яно адкрылася 8 красавіка 2019 года і за мінулы перыяд паказала выключна станоўчыя вынікі дзейнасці. Бо яно паляпшае даступнасць аказання высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі і скарачае час дастаўкі да дыялізнага цэнтра жыхароў нашага і бліжэйшых раёнаў, якім неабходна ныркава-замяшчальная тэрапія. На сёння аддзяленне абслугоўвае 16 чалавек з Карэліцкага і Навагрудскага раёнаў і часова яшчэ 6 пацыентаў з Дзятлаўскага і Лідскага.

Па смяротнасці ў працаздольным узросце паказчыкі наступныя. За мінулы год такіх выпадкаў у раёне зарэгістравана 63, смяротнасць склала 6,5 на 1000 працаздольнага насельніцтва. У 2018 годзе было 72 памерлых, смяротнасць – 7,4 на 1000 працаздольных жыхароў. Такім чынам, мы маем зніжэнне на 12,2%.

Почему опыт Кореличской центральной районной больницы перенимают учреждения здравоохранения области и республики? Про успех и будни рассказывает главный врач Елена Майсак

Дарэчы, паменшыўся і паказчык цяжкасці першаснай інваліднасці ў працаздольным узросце з 50% у 2018 годзе да 45,6% у 2019 (пры абласным – 47,5%).

Значная ўвага была летась нададзена паляпшэнню стану здароўя сярод усіх узроставых груп, але найперш дарослага насельніцтва, шляхам дыспансерызацыі. У раёне яна праведзена на 99,2%, у асоб працаздольнага ўзросту — на 99,4%, упершыню выяўлена захворванняў у 25,7% выпадкаў.

Між іншым, сёлета пазітыўны вопыт Карэліцкай ЦРБ па арганізацыі дыспансерызацыі насельніцтва і праходжанні прафаглядаў у працоўных калектывах рэкамендавана ўкараніць ва ўсіх арганізацыях аховы здароўя Гродзенскай вобласці.

Пастаянна прымаюцца меры па ўкамплектаванні падраздзяленняў кадрамі. У мінулым годзе калектыў папоўніўся 20 маладымі спецыялістамі. Тыя, якія прыехалі па размеркаванні, своечасова атрымалі пад’ёмныя і праязныя. Таксама ім ідзе даплата ў памеры ад 20% аклада і вышэй, пры неабходнасці прадастаўляецца жыллё. Замацаванасць маладых спецыялістаў у 2019 годзе склала 80%. Для параўнання ў 2018 годзе мы мелі лічбу 61%.

Почему опыт Кореличской центральной районной больницы перенимают учреждения здравоохранения области и республики? Про успех и будни рассказывает главный врач Елена Майсак

Хочацца асобна сказаць і пра тое, што далейшае развіццё ў 2019 годзе атрымала тэхналогія медыцынскай дапамогі па прынцыпе ўрача агульнай практыкі. Усе сельскія амбулаторыі працягваюць працаваць у гэтым напрамку, забяспечаны кадрамі і неабходным абсталяваннем для правядзення прыёму па сумежных спецыяльнасцях. Доля ўрачоў агульнай практыкі склала 100%, а ўсяго камандаў УАП у раёне арганізавана 14.

Почему опыт Кореличской центральной районной больницы перенимают учреждения здравоохранения области и республики? Про успех и будни рассказывает главный врач Елена Майсак

Яшчэ можна прывесці шэраг станоўчых вынікаў працы нашай раённай бальніцы за 2019 год. Адначасова яны задаюць нам пэўную планку на будучыню, як і атрыманыя высокія ўзнагароды. І мы працягнем працаваць, але не для лічбаў, а для здароўя карэліччан.

Падрыхтавала Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара і з архіва «Полымя»

←Российский художник описал тех, кто выживет после коронавируса

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика