19 сакавіка па поўдні Беларусі будзе да +16
18.03.2020 13:39
—
Разное
БЕЛТА
У чацвер, 19 сакавіка, ў Беларусі захаваецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы пераважна па поўначы, а зранку і ўдзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе заходняй чвэрці ўмераны, у асобных раёнах — парывісты.
Уначы прагназуецца 1-7 са знакам "плюс", удзень будзе 6-13 цяпла. Па поўдні краіны паветра прагрэецца да +14...+16.