Перад помнікам Леніна ў Мінску знойдзены труп
17.03.2020 15:16
—
Разное
Труп на плошчы Незалежнасці / euroradio.fm
Перад помнікам Леніна на плошчы Незалежнасці ў Мінску знойдзены труп. Па словах відавочцаў, цела належыць мужчыне.
А 14-й гадзіне на месцы здарэння знаходзілася машына хуткай дапамогі. Цела было накрытае прасцінай. Неўзабаве "хуткая" з'ехала, цяпер там працуюць супрацоўнікі міліцыі.
У прэс-службе МУС пакуль не ведаюць падрабязнасцяў здарэння.
Будзе дапоўнена.