Все имеет смысл, если на пользу людям

Источник материала:  
13.03.2020 — Разное
>

Все имеет смысл, если на пользу людям Эканамічная сістэма Беларусі павінна быць нацэлена на безумоўнае забеспячэнне інтарэсаў людзей. Пра гэта Кіраўнік дзяржавы заявіў 9 сакавіка на нарадзе з кіраўніцтвам Савета Міністраў. З членамі ўрада ён абмеркаваў пакет праектаў нарматыўных актаў. 

Аляксандр Лукашэнка закрануў пытанні, нявырашанасць якіх адчуваюць на сабе людзі. Гэта мае дачыненне да гарантый правоў работнікаў на фінансава неплацежаздольных прадпрыемствах. Са слоў Прэзідэнта, кампрамісаў быць не можа, усю эканамічную сістэму краіны трэба нацэліць на безумоўнае забеспячэнне інтарэсаў людзей.
Другая праблема, з вырашэннем якой у краіне спазняюцца, – стварэнне стымулаў і інфраструктуры для збору, перапрацоўкі, утылізацыі тары і ўпакоўкі тавараў.


Яшчэ з часоў Савецкага Саюза ў Беларусі дзейнічае сетка зборачных пунктаў другаснай сыравіны. «Калі мы яе пашырым або выдзелім дадатковыя рэсурсы, павялічыўшы кошт другасных матэрыяльных рэсурсаў, то нам, можа, не спатрэбіцца будаваць нешта новае». Са слоў першага намесніка прэм’ер-міністра Дзмітрыя Крутога, неабходна дадаткова абмеркаваць тэхнічныя і эканамічныя аспекты.


Прэзідэнту далажылі пра вопыт укаранення сістэмы дэпазітна-залогавай тары ў краінах Еўрапейскага саюза, прыводзіліся прыклады Нарвегіі, Германіі, Літвы, дзе гэта мадэль нядрэнна працуе. Яе адобрыў кіраўнік дзяржавы. Разам з тым даручыў ураду падрыхтаваць падрабязную даведку пра існуючую ў нас сістэму збору другаснай сыравіны, чаго не хапае для яе развіцця. Магчыма, ёсць што палепшыць, перш чым укараняць новае.


Паступіла некалькі прапаноў, якія «забяспечваюць устойлівасць функцыянавання асобных сфер і законнасць у іх». Напрыклад, удасканаленне сістэмы дзяржаўнага нагляду за тэхнічным станам трактараў, прычэпаў, самаходных машын і абсталявання. Усё павінна быць спраўнае, бо гэта залог бяспекі людзей. Злачынства, калі дарагую тэхніку, якая адпрацавала ў гаспадарцы два гады, кідаюць пад плот, як металалом. З гэтым трэба змагацца.


Прэзідэнту прадаставілі таксама праекты прававых актаў, накіраваныя на ўдасканаленне натарыяльнага абслугоўвання насельніцтва. На разгляд вынесены праекты ўказаў аб дадатковым стымуляванні мясцовых органаў улады. Як растлумачыў першы намеснік прэм'ер-міністра Дзмітрый Крутой, дакумент прадугледжвае прэміраванне кіраўніцтва і работнікаў гарадскіх і райвыканкамаў за дасягненне пэўных вынікаў. Прэзідэнт прапанову адобрыў. Ад работы тых, хто заўсёды на перадавой, залежыць эканамічны поспех развіцця краіны ў цэлым.


Уладальнікі, а ў будучым і вытворцы электрамабіляў у Беларусі могуць атрымаць падатковыя і іншыя льготы, што прадугледжана праектам указа аб стымуляванні выкарыстання гэтага віду транспарта. Цяпер у адносінах да электрамабіляў у Еўразійскім эканамічным саюзе ўстаноўлена адзіная стаўка мытнай пошліны ў 15 працэнтаў, падатак на дабаўленую вартасць пры ўвозе фізічнымі асобамі такіх аўто для асабістага карыстання – 20 працэнтаў. У рыхтуемым дакуменце гэтыя стаўкі будуць зведзены да нуля.


Падрабязна прааналізавалі, як спрацаваў прыняты ў ліпені 2018 года указ аб стымуляванні выкарыстання электрамабіляў. Дакумент змяшчаў меры, накіраваныя на стварэнне зараднай і сэрвіснай інфраструктуры. Згодна з ім ужо з'явіліся 250 заправак, якія даюць магчымасць падзараджацца электрамабілям на адлегласці да 100 км. З увядзеннем сёлета яшчэ 150 такіх пунктаў інфраструктура будзе забяспечана.


У Беларусі даўно працуюць над карэкціроўкай заканадаўства аб неплацежаздольнасці (банкруцтве). Дзеючая рэдакцыя прынята ў 2012 годзе. Наперадзе комплексная перапрацоўка дакумента з улікам міжнароднага вопыту.
Як расказаў Дзмітрый Крутой, Прэзідэнт звярнуў увагу на дырэктыву Еўрапейскага саюза «Аб рэструктурызацыі і прадастаўленні другога шанцу», якая прынята летась. Яе на працягу трох гадоў будуць імплементаваць у сваё заканадаўства ўсе краіны ЕС. Намаганні нацэлены ў першую чаргу на аднаўленне даўжнікоў, а не прыярытэт крэдытораў.

Фота з архіва БЕЛТА.
Па матэрыялах БЕЛТА.

←Беларусы требуют ввести карантин во всех учебных заведениях

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика