Осиповичи: коротко о разном

Источник материала:  
13.03.2020 — Разное

Натарыусы Магілёўскай натарыяльнай акругі ў рамках рэспубліканскай акцыі, праводзімай Беларускай натарыяльнай палатай і прымеркаванай да Дня Канстытуцыі нашай краіны, бясплатна кансультуюць сёння грамадзян па пытаннях, звязаных са здзяйсненнем натарыяльных дзеянняў. Землякі могуць атрымаць кансультацыю па адрасе: вул. Сумчанкі, 42.

Да нарыхтоўкі бярозавага соку прыступілі працаўнікі Вяззеўскага, Дараганаўскага, Каменіцкага, Каранскага, Акцябрскага, Асіповіцкага, Татаркаўскага і Цэльскага лясніцтваў ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас”. Ужо рэалізавана каля 140 тон гэтага карыснага напою з запланаваных 800. Большасць прадукцыі прададзена бабруйскай кампаніі “Аазіс Груп” , частку купіла смалявіцкае прадпрыемства “Вланпак”. Набывае бярозавік і насельніцтва. Кошт за літр — 17 кап. Звяртайцеся!

Вяззеўскім сельвыканкамам вядуцца работы па добраўпарадкаванні. Нядаўна спілена 18 аварыйных дрэў на могілках у Цяплухах, Орчы, Вярэйцах. У Лучыцах ідзе рамонт агароджы могілак. У бліжэйшых планах — рэканструкцыя помніка і рамонт адной з вуліц у Карытным.

Каманда раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Алікорны” (трэнер Леанід Бязручка) прыняла ўдзел у адкрытым рэспубліканскім фестывалі інтэлектуальных гульняў “Сустрэча-2020”, што праходзіў у Жлобіне. Рабяты спаборнічалі ў “Сваёй гульні”, “Інтэлектуальнай шкатулцы” і “Што? Дзе? Калі?”. Юныя землякі вярнуліся дадому з двума Дыпломамі ІІ ступені.

←Восковые фигуры Софии Слуцкой, Пушкина и Гоголя покажут в районной центральной библиотеке

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика