Централизованная система детских библиотек г.Минска и редакция журнала «Вясёлка» объявили республиканский конкурс

Источник материала:  
13.03.2020 — Разное

Дзяржаўная ўстанова “Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк” г. Мінска, рэдакцыя часопіса “Вясёлка” аб’явілі рэспубліканскі творчы праект, прысвечаны 80-гадоваму юбілею вядомага дзіцячага пісьменніка Уладзіміра Сцяпанавіча Ліпскага.

            Мэты і задачы — далучыць дзяцей да чытання праз творчасць аднаго з самых запатрабаваных сучасных аўтараў Уладзіміра Ліпскага, нязменнага галоўнага рэдактара часопіса “Вясёлка” на працягу сарака гадоў, аўтара звыш 70 кніг для дзяцей і дарослых, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі, заслужанага дзеяча культуры Беларусі.

            Ініцыятары праекта спадзяюцца, што іх ініцыятыву падтрымаюць усе бібліятэкі Беларусі, клубныя ўстановы, школы, дашкольныя ўстановы, грамадскія арганізацыі, творчыя аб’яднанні. А ў гэтым будуць зацікаўлены дзеці, бо пісьменнік Уладзімір Ліпскі заўсёды жаданы госць у іх аўдыторыях.

            Акцыя праводзіцца з 25.02.2020 г. і да 31.05.2020 г. Удзельнікі яе дасылаюць тэкставую справаздачу з малюнкамі, здымкамі на адрас “Вясёлкі”. Конкурс творчых прац па творчасці Уладзіміра Ліпскага называецца “Верны сябар дзяцей”. Пераможцы атрымаюць Дыпломы падарункі. Магчыма і выданне асобнай кнігі з лепшымі працамі творчага праекту.

            Для ацэнкі конкурснай працы створана журы з вядомых пісьменнікаў, журналістаў, мастакоў, кіраўнікоў бібліятэк. Узначальвае журы шаноўны юбіляр Уладзімір Ліпскі.

            Юбілейны вечар адбудзецца ў вялікай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі 6 мая 2020 г. у  17.00.

            Далучайцеся да творчага конкурсу. Кантактная інфармацыя: 220073, г. Мінск, вул. Кальварыйская, 25, часопіс “Вясёлка”, т. 200-91-90, vyaselka2011@yandex.by, сайт: http://www.veselka.by

←Первый этап "Формулы-1" Гран-при Австралии отменен из-за коронавируса

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика