У пятніцу — пераменная воблачнасць, ноччу магчымы дождж. Вецер — заходні — 8 — 10 м/с, парывы — да 17. Удзень — +5…+7 °С, уначы — да 2 градусаў цяпла.
Субота, 14 сакавіка, чакаецца суцэльна воблачным днём. На працягу дня — мокры снег і дождж. Вецер пераменных напрамкаў складзе 7 — 9 м/с, парывы — 17 — 22 м/с. Дзённая тэмпература — каля 2 градусаў са знакам “+”, ноччу — -2…-3 °С.
Пахмурна з праясненнямі і без ападкаў абяцаюць сіноптыкі ў нядзелю, 15 сакавіка. Удзень — да 4 цяпла. Паўночна-заходні вецер складзе 5 — 7 м/с. Уначы — -1 °С.
У панядзелак — пахмурна, але цяплей: +7…+9 °С — удзень. У другой палове дня магчымы дождж. Вецер — паўднёва- заходні — 6 — 8 м/с. Ноччу — да 3 градусаў з плюсам.
“НН”.