Дзень Канстытуцыі. Квітней, мая Радзіма, Беларусь!

Источник материала:  
12.03.2020 — Разное

15 сакавіка наша краіна адзначае дзяржаўнае свята - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Канстытуцыя - гэта асноўны закон, у якім прапісаны правы і абавязкі кожнага грамадзяніна нашай рэспублікі, выбарчая сістэма, дзяржаўны лад.

Канстытуцыя ўвабрала ў сябе вопыт шматгадовага гістарычнага шляху Беларусі, адзначыла новы этап у палітычным і сацыяльна – эканамічным развіцці нашай краіны. Жыццё пацвярджае: канстытуцыйны парадак – гэта фундамент стабільнасці і грамадскай згоды ў краіне.

Традыцыйна, напярэдадні свята, 12 сакавіка ў Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу прайшоў ўрачысты канцэрт “Квітней, мая краіна!”.

Прысутных ў зале гасцей прывітаў і павіншаваў старшыня Іўеўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Аляксандравіч Хвасько.

У гэты знамянальны дзень, у рамках Усебеларускай патрыятычнай акцыі «Мы - грамадзяне Беларусі!» Аляксандр Аляксандравіч уручыў маладому пакаленню Іўеўшчыны галоўны дакумент грамадзяніна краіны і кнігі «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь». Сярод іх:

- Аляксандр Івуць – вучань дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія № 1 г. Іўе”, пераможца другога этапа рэспубліканскай алімпіяды па рускай мове і літаратуры , дыпламант трэцяй ступені другога этапа рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры;

- Егор Лянга – навучэнца дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія № 1 г. Іўе”, узнагароджаны  дыпломам трэцяй ступені другога этапа рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі;

- Аляксандр Спургяш – навучэнец дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія № 1 г. Іўе”, узнагароджаны дыпломам першай ступені алімпіяды па вучэбным прадметам сярод навучэнцаў другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі па хіміі;

- Анастасія Чаркас – вучаніца дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія № 1 г. Іўе”, узнагароджана дыпломам першай ступені другога этапа рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы, граматай трэцяга этапа рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы, дыпломам другой ступені алімпіяды па вучэбным прадметам сярод навучэнцаў другой ступені агульнай адукацыі па англійскай мове;

- Ксенія Калыска – вучаніца дзяржаўнай установы адукацыі “Іўеўская сярэдняя школа”, актывістка Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі;

- Артур Тапуць – вучань дзяржаўнай установы адукацыі “Іўеўская сярэдняя школа”, пераможца ў раённым этапе алімпіяды па інфарматыцы, актыўны член Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі;

- Уладзіслаў Тапуць – навучэнец 9 класа дзяржаўнай установы адукацыі “Іўеўская сярэдняя школа”, пераможца ў раённым этапе алімпіяды па геаграфіі, актыўны член Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі;

- Даніла Шыленкоў – вучань дзяржаўнай установы адукацыі “Іўеўская сярэдняя школа”, удзельнік другога этапа раённай алімпіяды па інфарматыцы.

- Віялета Керней - вучаніца дзяржаўнай установы адукацыі “Ліпнішкоўскі дзіцячы сад - сярэдняя школа”, удзельніца тэлевізійнай гульні «Я ведаю», дыпламантка першай ступені ў раённай алімпіядзе па беларускай мове.

З адказным словам ад імя маладых грамадзян Рэспублікі Беларусь, атрымаўшых пашпарты, да прысутных звярнуўся Аляксандр Івуць.

Рэспубліка Беларусь – унітарная дэмакратычная сацыяльна-прававая дзяржава. Адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэта ў краіне з’яўляецца народ. Мы ганарымся сваёй Радзімай і кожны з нас стараецца зрабіць свой куточак утульным і прыгожым.

Канцэртная праграма, падрыхтаваная работнікамі сектара культуры, вядучымі калектывамі і выканаўцамі раёна, прайшла на адным дыханні і падарыла гледачам мора пазітыўных эмоцый.

Дзень Канстытуцыі. Квітней, мая Радзіма, Беларусь!

Дзень Канстытуцыі. Квітней, мая Радзіма, Беларусь!

Дзень Канстытуцыі. Квітней, мая Радзіма, Беларусь!

Дзень Канстытуцыі. Квітней, мая Радзіма, Беларусь!

Дзень Канстытуцыі. Квітней, мая Радзіма, Беларусь!

Дзень Канстытуцыі. Квітней, мая Радзіма, Беларусь!

Дзень Канстытуцыі. Квітней, мая Радзіма, Беларусь!

Дзень Канстытуцыі. Квітней, мая Радзіма, Беларусь!

Дзень Канстытуцыі. Квітней, мая Радзіма, Беларусь!

П. КЁЛЕР.

Фота С. ЗЯНКЕВІЧА.

←Йозеф Климент: ваша федерация футбола в Беларуси равноценный партнёр остальным странам Европы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика