
– Сімвал Перамогі? Вы ж разумееце, што гэта найперш ветэраны, якіх становіцца ўсё менш і менш. Што ж паробіш, узрост. Але як было прыемна назіраць за імі на святах 9 Мая, Дзень Незалежнасці. Старэнькія, але такія прыгожыя, з гонарам нясуць свае ўзнагароды, бо яны заслужаныя, выпакутаваныя. Мы ж ведаем, што ім давялося перажыць-перацярпець. Кажу пра гэта не толькі як кіраўнік музея, але і як унучка франтавіка. Мой дзед Піліп Емяльянавіч Лагвіновіч прайшоў праз усю Еўропу, быў моцна паранены, але выжыў. Узнагароджаны ордэнам Славы. Калі я была маладзейшая, то помню, як ён пры жыцці збіраў нас усіх у Дзень Перамогі. Усю радню. А бабуля не дазваляла ў гэты дзень нічога рабіць, як на рэлігіёзныя святы, маўляў, гэта такі ж святы дзень, які падараваў нам далейшае жыццё.
Яшчэ адным сімвалам Перамогі назаву гваздзікі. Калі бачу гэтыя кветкі, на вочы наварочваюцца слёзы. І ці трэба некаму тлумачыць, нават маладым людзям, чаму?
Анатоль КРЭЙДЗІЧ.