Раніцай у Гомелі эвакуявалі людзей з будынка абласнога суда

Источник материала:  
12.03.2020 11:31 — Разное
Раніцай у Гомелі эвакуявалі людзей з будынка абласнога суда
Сапёры / З архіву intex-press.by

Раніцай 12 сакавіка ў Гомелі эвакуявалі людзей з будынка абласнога суда, паведамляе БЕЛТА. Паведамленне пра закладзенае выбуховае прыстасаванне паступіла ў аператыўна-дзяжурную службу гомельскай міліцыі. На месца прыбылі міліцыянеры, ратавальнікі, медыкі. З будынка вывелі 27 чалавек. Яго і прылеглую тэрыторыю ачапілі, частку прылеглай вуліцы перакрылі супрацоўнікі ДАІ.

Сапёры праверылі ўсе памяшканні ў судзе, але выбуховага прыстасавання там не знайшлі. Цяпер суд ужо працуе. Міліцыя шукае тэлефоннага тэрарыста.

←Рыбак из мема «Батя, ты как, нормально» похудел на 100 кг

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика