У чацвер чакаецца парывісты вецер і дажджы
11.03.2020 15:14
—
Разное
БЕЛТА
У чацвер, 12 сакавіка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы месцамі па ўсходзе краіны пройдуць невялікія дажджы, удзень дажджы прагназуюцца на значнай частцы тэрыторыі Беларусі. Вецер будзе заходні, паўднёва-заходні парывісты. Уначы ў асобных раёнах, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі чакаецца моцны парывісты вецер.
Уначы тэрмометры пакажуць ад нуля да +5, удзень паветра прагрэецца да 7-13 градусаў цяпла.