Время полезного напитка. Ушачский лесхоз приступает к заготовке и реализации берёзового сока

Источник материала:  
11.03.2020 — Разное

У многіх рэгіёнах краіны ўжо прыступілі да збору бярозавага соку. На гэтым тыдні яго нарыхтоўкай і рэалізацыяй пачынае займацца і Ушацкі лясгас. Як нам паведамілі на прадпрыемстве, набыць карысны лясны напітак, які многія ўжываюць у свежым выглядзе і нарыхтоўваюць з запасам, сёлета можна будзе толькі ў трох лясніцтвах – Ушацкім, Кубліцкім, Плінскім па 26 капеек за літр. Паколькі час і аб’ёмы будуць залежаць ад надвор’я, перш чым адправіцца за бярозавым сокам (дарэчы са сваёй тарай), варта папярэдне звярнуцца ў лясніцтвы і даведацца аб нарыхтоўках у гэты дзень па тэлефонах 5-74-15 (Ушачы), 5-20-07 (Пліна), 5-37-95 (Кублічы).Время полезного напитка. Ушачский лесхоз приступает к заготовке и реализации берёзового сока

На тэрыторыі прыгаданых і ўсіх астатніх лясніцтваў грамадзяне таксама могуць здабываць бярозавы сок самі, для гэтага ўжо вызначаны спецыяльныя ўчасткі – дзе канкрэтна, вам паведамяць у лясніцтвах разам з інфармацыяй і тлумачэннем аб тэхналогіях і правілах здабычы.

У лясгасе таксама нагадалі, што нарыхтоўка соку ў забароненых месцах або без адпаведнага дакумента, з прымяненнем забароненых сродкаў цягне за сабой штраф у памеры да 20 базавых велічынь для фізічных асоб, да 100 – для індывідуальных прадпрымальнікаў і да 500 – для юрыдычных асоб. У выпадку сур’ёзнага пашкоджання дрэў давядзецца і пакрыць нанесены прыродзе ўрон.

Вольга КАМАРКОВА.

←В Минской области началась проверка системы территориальной обороны

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика