Хто з герояў Вялікай Айчыннай вайны для вас СІМВАЛ ПЕРАМОГІ?

Источник материала:  
10.03.2020 12:28 — Разное
Хто з герояў Вялікай Айчыннай вайны для вас СІМВАЛ ПЕРАМОГІ?

Вольга КАШЧАНОК,
загадчыца школьнай бібліятэкі ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Ганцавічы»:

– Для мяне Дзень Перамогі – гэта вялікае свята, і асацыіруецца яно найперш  з цюльпанамі і нарцысамі, якія звычайна матуля зрэзвала мне ў вялікі рознакаляровы букет у нашым агародчыку для ветэранаў вайны, з вясковым мітынгам каля помніка салдату-вызваліцелю і, у рэшце рэшт, з успамінамі бабулі пра майго дзеда Паўла Сушчанку, які загінуў у чэрвені 44-га пад Ладагай, у той час Карэла-Фінскай ССР.  Дзед прайшоў усю вайну, сваёй жонцы і дзецям, а іх у Паўла Васільевіча было чацвёра, слаў лісты. Бабуля казала, што было  нават некалькі і ваенных фотаздымкаў. Вось толькі шкада: не захавалася ўсё гэта пасля нашых пераездаў з чарнобыльскай зоны. Хаця мая дзіцячая памяць захавала пажоўклую ад часу паперку – пахаванку ад дзеда…

На магіле роднага чалавека ў Выбаргскім раёне Ленінградскай вобласці некалі быў мой старэйшы брат Саша.  А я ў гонар свайго дзеда Паўлам  назвала малодшага сыночка.

Дзед Павел не быў героем у поўным сэнсе гэтага слова. Ён быў проста салдатам, які ведаў, за што ваюе, за што змагаецца. І калі пазбавіцца пафасу, то  менавіта ён,  Павел Сушчанка,  для мяне – сімвал Перамогі, асоба, у жыцці якой было так мала падзей, затое засталася такая вялікая памяць…

Галіна МІКАЛАЕВА.

Вольга КАШЧАНОК,

(Visited 1 times, 1 visits today)

←Грибница из-под Кобрина

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика