Навошта спецназаўцы ядуць тратыл
Самадурства ці прымус? / Reuters
13 спецназаўцаў з Мар'інай Горкі патрапілі ў ваенны шпіталь, паспрабаваўшы на смак тратыл. Інцыдэнт адбыўся ў адным з падраздзяленняў, якое складаецца ў асноўным з салдат тэрміновай службы. На цяперашні момант здароўю вайскоўцаў нічога не пагражае.
Што здарылася?
Паводле інфармацыі Еўрарадыё, у войсках спецыяльнага прызначэння ёсць нефармальны рытуал пасвячэння ў выведнікі. Сярод іншага навабранцам трэба паспрабаваць тратыл. Звычайна гэта адбываецца пасля заняткаў па падрыўной справе. Есці выбухоўку неабавязкова — дастаткова проста лізнуць і выплюнуць тратылавую габлюшку.
Гэтую працэдуру апісваюць як добраахвотную. Лізаць ці не лізаць — пытанне наяўнасці галавы на плячах і асабістай адказнасці. Пераследаваць тых, хто адмовіцца, у спецназе не будуць. Зрэшты, прадэманстраваць, што ўжо сталі "сапраўднымі спецназаўцамі", хочуць амаль усе, таму што "так прынята".