Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны на 11 сакавіка
10.03.2020 12:38
—
Разное

БЕЛТА
У сераду, 11 сакавіка, ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы па захадзе, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Уначы і зранку месцамі прагназуецца туман. Вецер будзе паўднёвы, з пераходам на заходні ўмераны, удзень парывісты, а па захадзе краіны — моцны парывісты. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.
Уначы тэрмометры пакажуць 1-6 цяпла, пры праясненнях будзе ад нуля да 2 градусаў марозу. Удзень чакаецца 6-12 са знакам "плюс".