В Осиповичах готовятся к областным «Дожинкам»

Источник материала:  
10.03.2020 — Разное

Да перамен гатовы?

Падрыхтоўка да абласных “Дажынак” пераходзіць у актыўную фазу. Большасць задумак атрымала належнае фінансаванне, завяршаецца работа па стварэнні праектна-каштарыснай дакументацыі. Застаецца толькі пачаць і скончыць. Часу на тое адведзена не так і многа, але пры правільнай арганізацыі работ укласціся ў вызначаныя тэрміны можна. У гэтым упэўнены намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ганчароў, які днямі паведаміў пра некаторыя падрабязнасці самай маштабнай за апошнія тры дзесяцігоддзі рамонтна-будаўнічай кампаніі ў Асіповічах.

Што важна падкрэсліць: работы на найбольш значных аб’ектах пачнуцца ўжо  ў сакавіку. І актывізуюцца там, дзе першыя крокі ўжо зроблены. “Раёнка” будзе трымаць сваіх чытачоў у курсе спраў, а пакуль прапануем пазнаёміцца са спісам найбольш істотных перамен, якія чакаюцца ў бліжэйшыя месяцы.

Азеляненне і рэкрэацыя

Запланавана значна павялічыць плошчу гарадскіх зялёных насаджэнняў і правесці іх рэканструкцыю там, дзе тое неабходна. Галоўны “фронт” — гарадскі парк, дзе ўжо вядзецца знос спарахнелых, засыхаючых, небяспечна нахіленых дрэў і глыбокае краніраванне тых, што з’яўляюцца носьбітамі расліны-паразіта — амялы. Усяго пад знос і санітарную ачыстку камісія з прадстаўнікоў камунальных і прыродаахоўных службаў вызначыла каля 140 дрэў. Гэта амаль выключна таполі, якія заменяць больш эстэтычныя пароды — ліпа ды клён.

Таксама ў парку будуць рэканструяваны пешаходныя дарожкі і стане куды прывабнейшай сажалка — у тым ліку дзякуючы больш эфектнаму фантану.

В Осиповичах готовятся к областным «Дожинкам»

Статусныя зоны

Акрамя плошчы Леніна, будзе пераасэнсавана ў трэндах сучаснага дойлідства Алея Герояў. Пакуль канчатковы варыянт афармлення не выбраны, аднак ён у любым выпадку будзе пазбаўлены галоўнага сённяшняга недахопу: калі ідзе дождж, вада “сцірае” партрэты, высечаныя на каменных плітах манументаў.


В Осиповичах готовятся к областным «Дожинкам»

Зноў ажыве і размешчаны ў цэнтры горада стадыён “Лакаматыў”. Хто памятае, калі ў апошні раз на ім праводзіліся спартыўныя альбо культмасавыя мерапрыемствы?


В Осиповичах готовятся к областным «Дожинкам»

Установы адукацыі

Бягучы рамонт чакае тры дзіцячыя садкі — №№ 8, 9 і 10, Асіповіцкі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці, дзве школы — №№ 1 і 4. Аб’екты пад капітальны рамонт — гімназія і цэнтр творчасці дзяцей і моладзі.


В Осиповичах готовятся к областным «Дожинкам»

Між іншым будынак апошняга — адзін з найбольш архітэктурна-выразных у нашым горадзе. Ён спалучае элементы канструктывізму (авангард перыяду 1920-х гадоў) і так званага “сталінскага ампіру” (савецкі неакласіцызм 1930-сярэдзіны 1950-х).

Асяродкі культуры і аховы здароўя

Бягучы рамонт: гарадская бібліятэка № 2, дзіцячая школа мастацтваў № 1, кінатэатр “Радзіма”, стаматалагічная паліклініка, стары корпус райбальніцы. Адна з галоўных задач у рамонце апошняга — стварэнне эфектыўнай вентыляцыйнай сістэмы.


В Осиповичах готовятся к областным «Дожинкам»

Капрамонт: раённы Цэнтр культуры і адпачынку, паліклініка, інфекцыйнае аддзяленне ЦРБ.

Жылы фонд, вуліцы

Будзе адрамантавана 64 дамы, 20 вуліц, з іх 4 — капітальна. Пачнуцца работы па “давядзенні да розуму” ўчастка дарогі Р34 ад вуліцы Рабоча-Сялянскай да яўрэйскіх могілак. Сёлета гэты аб’ект скончыць не атрымаецца, аднак першы слой асфальту плануецца пакласці.

І каб паставіць кропку. Пачнецца рэалізацыя праекта па стварэнні станцыі абезжалезвання на Паўночным водазаборы. Калі не ўзнікне непрадказальных перашкод, у 2021 годзе “эпоха ржавай вады” ў Асіповічах скончыцца назаўсёды.

Ёсць чаго чакаць!

Дзмітрый САЎРЫЦКІ.

d.savrickiy@gzt-akray.by

←В Сети рассекретили характеристики PlayStation 5

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика