У Мінску "замініравалі" гарэлачны завод "Крышталь"
10.03.2020 11:49
—
Разное

Завод "Крышталь" у Мінску / прэс-служба МУС
Зранку 10 сакавіка на электронную пошту ААТ "Мінск Крышталь" паступіла паведамленне пра небяспеку, піша ў сваім Telegram-канале прэс-служба МУС.
На месца здарэння неадкладна выбылі супрацоўнікі міліцыі і сапёры ўнутраных войскаў МУС, а таксама ратавальнікі. Каб правесці абследаванне будынка, работнікаў прадпрыемства часова эвакуявалі.
Спецыялісты не выявілі падазроныя прадметы.
Асоба "мінёра" высвятляецца.