Для краіны і народа

Источник материала:  
10.03.2020 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным дзеячам розных сфер, шматдзетным маці, а таксама генеральскія пагоны прадстаўнікам вышэйшага афіцэрскага складу. Урачыстая цырымонія адбылася ў Палацы Незалежнасці.

“Бадай, самая прыемная прэзідэнцкая місія — уручаць узнагароды заслужаным людзям, быць сярод тых, хто штодзённай працай робіць Беларусь мацнейшай і прыгажэйшай, а жыццё беларусаў — бяспечней і багацей”, — прызнаўся кіраўнік дзяржавы ў пачатку цырымоніі. Яна традыцыйна прайшла напярэдадні свята — Дня жанчын і вызначаецца асаблівай атмасферай урачыстасці і душэўнасці. “Яе ствараеце вы, жанчыны, сваімі ўсмешкамі, прыгажосцю, прывабнасцю. А бляск і раскошны выгляд Палацу Незалежнасці надаюць парадныя мундзіры нашых ваенных”, — сказаў беларускі лідар.

Для краіны і народа

Удзельнікамі цырымоніі сталі больш за 30 чалавек — прадстаўнікі арміі і сілавых структур, а таксама шматдзетныя маці і жанчыны, якія дасягнулі вялікіх прафе-сійных вышынь.

Традыцыйна для ўдзельнікаў урачыстасці была арганізавана экскурсія па Палацы Незалежнасці. Прадугледжаны таксама прыём ад імя кіраўніка дзяржавы ў форме фуршэту.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Чем питаются мировые лидеры? Диетологи сравнили рационы сильных мира сего

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика