Тысячи ярких солнышек подарили женщинам на концерте, посвященном 8 Марта, в Миорах

Источник материала:  
10.03.2020 — Разное
>

Тысячи ярких солнышек подарили женщинам на концерте, посвященном 8 Марта, в Миорах Узрушыў, парадаваў, здзівіў святочны канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню. У мінулую пятніцу, 
6 сакавіка, раённы Дом культуры поўніўся ўсмешкамі і гучнымі апладысментамі.


Сустракалі гледачоў музыкай. Дружна і весела гралі ў фае выхаванцы і педагогі дзіцячай школы мастацтваў. Многія затрымліваліся паслухаць пералівы мелодый. Пакрысе запаўнялася глядзельная зала.

Тысячи ярких солнышек подарили женщинам на концерте, посвященном 8 Марта, в Миорах Годныя палотнаў мастака

Першымі віталі публіку дзеткі-кветкі. Маленькія артысты ў касцюмах дзьмухаўца, рамонка, васілька і іншых кветачак эмацыянальна і старанна чыталі чатырохрадкоўі пра матуль і бабуль.
З галоўнымі гераінямі ўрачыстасці – лаўрэатамі звання «Жанчына года Міёршчыны»: майстрам змены льнозавода Галінай Бунта, загадчыкам склада СУП «Цітова» Святланай Сачыўка, старшым фельчарам аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі ЦРБ Людмілай Кісялеўскай, настаўніцай англійскай мовы СШ № 2 Алай Мітрафанавай, загадчыкам Істаўскага сельскага клуба Раісай Налівайка – пазнаёміў відэафільм. На экране жаночыя вобразы, адлюстраваныя вядомымі мастакамі, змянялі кадры з ганаровымі працаўніцамі Міёрскага краю. Аналогія з сусветнымі шэдэўрамі мастацтва невыпадковая. Кожная сапраўдная жанчына можа стаць музай для творцы.


Тысячи ярких солнышек подарили женщинам на концерте, посвященном 8 Марта, в Миорах  Усё, што робяць мужчыны, – дзеля жанчын, заўважыў старшыня Міёрскага райвыканкама Ігар Кузняцоў. У віншавальнай прамове адзначыў, што самыя галоўныя каштоўнасці – каханне, вера, надзея – звязаны менавіта з жанчынай. Яна робіць свет добрым і высакародным.

«Посвящаем эту
песню женщинам…»

Мужчыны часцей спяваюць для жанчын, чым танцуюць. Хлопцы з тэатра мініяцюр выправілі гэты недахоп, зладжана рухаючыся ў строгіх касцюмах пад рытмічную мелодыю. На працягу ўсёй праграмы Міраслаў Блажэвіч, Юрый Рачыцкі, Дзмітрый Маскаленка, Макар Ажаль і Аляксей Рачыцкі вырашалі, якую кветку падарыць жанчыне на 8 Сакавіка. З прапановай наконт мімозы не пагаджаліся, палічыўшы гэты варыянт простым, неарыгінальным. Пакуль у мужчын ішлі «кветкавыя спрэчкі», артысты дарылі гледачам яркія эмоцыі.


Тысячи ярких солнышек подарили женщинам на концерте, посвященном 8 Марта, в Миорах Праграма парадавала гарманічнымі дуэтамі. Юрый Казлоў і Святлана Бакевіч запэўнівалі, што самыя жаданыя – «Цветы без повода». Новае гучанне набыла народная песня «Ой, то не вечер» у выкананні Аляксандра Ляшкевіча і Дзіяны Маляўкі. На рамантычны лад настроілі Макар Ажаль і Яўгенія Шук. Не шкадавалі апладысментаў для Сяргея Ішчука і Дар’і Шук. Цёпла прымалі сямейныя дуэты Ігара Бунты з дачушкай Лерай, Святланы Ішчук з сынам Сяргеем.
Яшчэ адна крыніца прыемных уражанняў – дзі цячыя выступленні. Арцём Карандзей, вакальны гурток «Бэмс», дзіцячая эстрадная студыя радавалі непасрэднасцю і запалам.


Тысячи ярких солнышек подарили женщинам на концерте, посвященном 8 Марта, в Миорах Пранікнёна чытаў прысвечаныя жанчынам вершаваныя радкі Дзмітрый Маскаленка. Стракатымі колерамі запоўнілі сцэну Святлана Ішчук і студыя ўсходняга танца «Фазійя». Рады былі гледачы сустрэчам з маладзёжным саставам тэатра мініяцюр, салісткамі Таццянай Бялевіч, Тамарай Якімёнак. Доўга апладзіравалі мужчынскаму квартэту з раённага аддзела ўнутраных спраў. Дзяўчаты са студыі руху і пластыкі «Шпілька» перадавалі эмоцыі праз запальны танец, а тэатр мініяцюр «Свае хлопцы» зладзіў гумарыстычнае музычна-танцавальнае свавольства, якое яшчэ больш узняло градус пазітыву.


 Пад бесперапынныя апладысменты спявалі папуры з песень мінулых гадоў Ігар Мятла, Юрый Казлоў, Аляксандр Пахірка і Аляксей Конах. Гучныя авацыі сарвала шматлікая мужчынская група з кампазіцыяй на матыў «Баллады о борьбе» У. Высоцкага. «Сегодня должны наши женщины знать: есть кому говорить им слова о любви», – строга і цвёрда гучаў песенны радок.
І кветкі ёсць каму дарыць. Пад фінальную песню артысты спусціліся ў залу з букетамі. Дарылі цюльпаны і … усё-такі мімозы. Пяшчотныя кветачкі нібы маленькія яркія сонейкі зноў запальвалі ўсмешкі.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

←После реконструкции Жировичи станут привлекательнее для светского туризма

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика